Як душы не быць у скрусе...

***
Як душы не быць у скрусе,
Як жа ёй не смуткаваць,
Калі ў нашай Беларусі
Сталі людзі выміраць?

Дзесяць вось такіх пасёлкаў,
У якім жыву пакуль,
Зніклі, як у сене голкі,
Як загінулі ад куль.

Можа, яма ў нараджэннях?
Можа, з’ехалі куды?
Можа, жыць няма натхнення?
Рэха віруснай бяды?

Больш за ўсё бязлюддзя ў вёсцы
(Горад нейк жыве яшчэ),
Нібы хто людзей там косіць,
Ці сякераю сячэ.

Як душы не быць у скрусе,
Як жа ёй не смуткаваць,
Калі ў нашай Беларусі
Будуць людзі выміраць?

16. 04. 2021 г.


Рецензии