Чаканне
Нiбы прыклеены да цыферблата.
Ад позiрку майго ў вачах
Кругi плывуць… Маўчанне… Не да жартаў.
Гудзе ў вушах працягла «цiк»
Ды з боем пераходзiць на «працяжнiк».
З цягучым болем ён узнiк
Ды балансуе, цягне час сцярвятнiк…
«Працяжнiк» выткаў палатно,
Насыцiў густа слоям шэра-чорным.
Закрыць спрабуе ён святло,
Ды зерне загубiць патокам злосным.
У сэрцах нудны гэты час
Вяртае кропкi на ўсе «i» паволi,
Падобна, як пракiслы квас,
Нас бударажыць думкамi аб долi…
Чакаем гiстарычны крок,
Якi залечыць сэрцы раннiм сокам,
Рассеяцца туман i змрок,
Надыдзе час свяцiць яскравым зоркам.
Свидетельство о публикации №121041602514