Мова маёй душы
І палоніць яна сэрца,думку маю.
Не магу сваёй мовай ніяк наталіцца,
Дзе кладуцца радкі,нібы зерне у раллю.
Бераг родны Дняпра,дзе дзяцінства ляцела,
Нараджалася першае дзе пачуццё...
Там дзяўчом русакосым смяялася,пела,
Там ад бацькавай хаты пайшла ў жыццё.
Толькі ўчора,здаецца,была маладою,
Толькі ўчора,здаецца,квітнела вясна,
Толкі ўчора ,здаецца,была я з табою...
Ну,а сёння ўжо восень стаіць ля вакна.
Шмат чаго перажыта,шмат чаго нагадана,
Ды на скроні даўно ўжо лягла сівізна...
Толькі я Беларусі спяваю аддана
Яна ў думках і ў сэрцы,як маці-адна!
Свидетельство о публикации №121041504879