Спатканне
І жарсці поўны пацалунак-
Між губак ружы матылёк
Знайшоў спачын і паратунак.
П’е. Адарвацца сіл няма.
Забыты пошукі, палёты.
Каханне - гэта не турма,
А паратунак з адзіноты.
Каханне - гэта слодыч губ
У кроплях ранішняй расы,
Калі нам плен бясконца люб
І пахнуць мёдам валасы.
Ад дотыку кідае ў жар,
На шэпт сыходзяць галасы.
П’е матылёк пяшчот нектар
Забыўшыся на ўсе часы!
Свидетельство о публикации №121041406716