Не iмглiць, не iмжыць...

***
Не імгліць, не імжыць,
Проста дожджык ідзе,
Проста падае дожджык пяшчотны.
Я малюся вясне,
Гэтай срэбнай вадзе,
Што ўмывае мой край агародны.

Агародны мой рай,
Працавіты мой край,
Мой любімы, прасветлена-весні,
Ўсю пяшчоту дажджу ты ў сябе убірай,
Убірай у сябе – мае песні!

14. 04. 2021 г.


Рецензии