Пальчыкавыя гульнi
Чутны з пстрычкі робіць гук
Палец тлусты наш пястук,
А сусед яго ківун
Гучна стукае кавун.
З сярэдзіны даўгай -
Ён усім дапамагае,
А наступны - персцянец
Марыць шмат насіць калец.
Пяты пальчык твой - мяншун
Памірыўшы згоніць сум.
Для гульняў з пальчыкамі на ножках
Ступелі бы пастухі
Пасвяць свае пелюхі
Раз пялюх - у сажалку плюх!
Два пялюх - схаваўся ў пух!
Тры пялюх - пайшоў на луг.
І чацвёрты ловіць мух.
Пальчыкавая гульні
Круглыя далонькі
быццам азярцо,
(Развярнуць далонькі ўверх)
Пальцы - апалонікі
Мы складзем у кальцо.
(Паварушыць пальчыкамі,
скласці іх у кальцо)
Кольцы у калодеж -
Ў ім не бачна дна.
(Пакласці адно кальцо на другое, паднесці да вачэй нібыта падзорную трубу)
А ці гэтак зможаш
Паўтарыць адна?
Зарадка для пальчыкаў
Пальцы, пальцы, пальчыкі,
Ехалі ў трамвайчыку,
Разам сустракаліся,
Цёпла абдымаліся.
Запрашалі ў госці ў хату
На цукеркі і гарбату.
Свидетельство о публикации №121041302165