Гады ляцяць. А мы застацца хочам...
Гады ляцяць. А мы застацца хочам
У вершы, у карціне, у дзіцяці.
Вясна прыйшла. Вясны чароўнай вочы,
Як вочы маладой калісьці маці.
Гады ляцяць. Навечна застанешся
Са мною ты, пакуль я дыхаць буду,
Бо да мяне заўжды душой імкнешся,
З табою для мяне вясна – паўсюды.
Вясна прыйшла. Вясны чароўнай вочы,
Як вочы маладой калісьці маці.
А мы з табой навек застацца хочам,
Як праз гады і ў нас штось – ад дзіцяці.
12. 04. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121041203585