Незгаданыя напевы

Незгаданыя напевы
Сэрца затаіла дзесьці:
Як блукалі ў лесе дзевы,
Як загінуў дуб на ўзлессі.

Не пяюць іх болей у хаце,
Не згадаюць за вячэрай,
І ўвосень на палацях
Не пачуць іх за кудзеляй.

Незгаданыя напевы
Патанулі ў нябыце.
Толькі ў сэрцы тыя спевы,
Як успамін аб старым быце.


Рецензии