3 Запрашэнне на восеньскi баль
Каб прагнаць з сэрца сум свой і жаль,
Назва верша кладзецца ў блакноце:
"Запрашэнне на восеньскі баль."
Хоць за хмарамі сонейка скрыта,
Не праб'ецца яно, а ні як,
Уся зямля дыванамі пакрыта, -
Працаваў знакаміты мастак.
Маляваў фарбай жоўтай, чырвонай,
Дапамог яму ветра віхор:
Скінуў лісце з бяроз, ліп і клёнаў,
Неабсяжны адкрыўшы прастор.
Раптам нейкі праменьчык-праныра
Разануў шэрань восеньскіх хмар.
Я яму ўсміхаюся шчыра:
"Пачакай, я прыйду на бульвар".
Свидетельство о публикации №121040906510