Красавiцкi дзень халодны...

***
Красавіцкі дзень халодны.
На бясплоднай глебе куст
Голы, гнуткі і галодны,
Як спрадвеку беларус.

Куст лазовы дзень свой новы
Сустракае, жджэ цяпло.
Побач цёмны лес яловы
Засланіў яму святло.

Ой, не скора шчэ, не скора
Зацвіце на ўзлеску куст
Несвабодны як на гора,
Як спрадвеку – беларус.

09. 04. 2021 г.


Рецензии