Еднасць
У дар Зямельцы Бог.
Ён ход жыцця у ім раскрыў,
Планы ў прагрэс дарог.
Ад клетак, кветак, мурашоў
Уецца сцежка к людзям.
Тым шляхам свет заўжды ішоў
І век ім крочыць будзе!
Нас сонца яснага прамень
Выводзіць з забыцця
І абуджае новы дзень,
Жаданне развіцця.
Даводзіць рух сумесны ўсім
І ўпэўненасць дае,
Што цемнату і холад зім
Пазбыць нам сіл стае!
Ды толькі ў еднасці народ
Свабоды ўзродзіць нівы
І знойдзе праз дзясяткі год
Шлях у прагрэс праўдзівы!
Няхай з нас кожны, як лісток,
Жыве для перамогі,
Каб стаў ракою ручаёк
І змыў бы бруд з дарогі!
А многа партый-ручайкоў
Не зломяць перашкоды!
Так дэспаты з пакон вякоў
Прыгнечвалі народы.
Без лісця дрэва перамог
Засохне і сканае!
Заўжды дапамагае Бог
Таму, хто еднасць мае!
Свидетельство о публикации №121040903305