Чым вы запоунiце сваю душу?

“Хіба гэта дзіўна, што людзі п’юць? Амаль усе п’юць, усюды п’юць. А ты мне кажашь, што ў дзяўчыны гора — маці п’е. Знайшла нешта страшнае. Звыкніся, гэта непазбежна! Усюды п’юць, Жанна, у-сю-ды!”

Яно то гэдак… Але балюча ад усяго гэтага. А на гэты раз як ніколі. Нейкі цяжар адчуўся  ў душы, калі я пачула размову жанчын.

— Мая маці ўсё жыццё п’е, — з нейкім жалем пачала чарнявая дзяўчына.

— Ну, чаму ты так кажаш? Ты гэта сваімі вачамі бачыла? — уступілася адна са старэйшых.

— А што тут бачыць? Яна сама мне казала, што калі надыйшоў час мяне нарадзіць, яна была на пагулянцы. Там напілася, і ў такім стане паехала ў радзільны дом, — і неяк безнадейна заціхаючы, дзяўчына працягнула, — вось так я з’явілася на свет.

— Але ж не заўсёды так было! Хіба твая маці не зарабляла грошы?

— Зарабляла. I ў той жа дзень, калі прыносіла заробак, да яе збіраліся яе “сябры”… і грошай не відаць. Я памятаю, як бацька збіраў капейкі, каб купіць у школу сшыткі. Я доўгі час у адных джынсах хадзіла.

Далей слухаць я больш не магла, слёзы накаціліся на вочы. Толькi я не хацела, каб іх заўважылі, і таму пайшла. А размова працягвалася.

Я дасканала не ведаю ўсіх падзей з жыцця гэтай дзяўчыны, але маю магчымасць бачыць яе душу. Яна мае права на шчасце, яна мае ў ім патрэбу. Зараз яна кажа, што шчаслівая: сустрэла свайго каханага, нарадзіла дзяцей.

Чаму нехта павінен мучыцца, калі побач п’юць? Усё гэта не проста пачынаецца. Усё пачынаецца з думак, якія неймаверна хутка “пралятаюць” у галаве. Дастаткова глянуць, ці пачуць — і думкі “паляцелі”. Мудры цар Саламон у Выслоўях кажа:

“Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўненька ліецца;  пазней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як аспід…”

Не дазваляйце вашым думкам авалодаць вамі настолькі, што ўжо не будзеце разумець, што робіце. Прыпыніцеся! Разважце! Той, хто сваю душу запаўняе чыстым, Божым, мае бар’ер. І адразу думкі, якія яму нашкодзяць, адфільтроўвае.

Ўсё, што залежыць ад вас — гэта прыняць рашэнне. Чым вы запоўніце сваю душу?

2016 год


Рецензии
Дуже цікавий текст! Сподобалось! Успіхів!

Шон Маклех Патрик   09.04.2021 21:33     Заявить о нарушении