Памяцi Мiшы Мароза

 Ці змог бы я, на месцы Мішы,
Зрабіць вось так, як ён зрабіў?
Узяць снарад, сказаўшы:" Цішай!"
Каб нехта іншы ў свеце жыў...

Глядзелі ўсе атарапела
І цішыня была наўкол.
Ён прытуліў снарад да цела,
Панёс, паціху, у Ліпаў роў.

Зямля, сырая, ліпла граззю,
Не адпускала ад сябе.
"А, адвячоркам зробім лазню"-
Матулі словы  ў галаве.

З  дзясятак крокаў засталося,
Той сёй, з палёгкаю, уздыхнуў.
І ў гэты момант адбылося:
Наўколле выбух страсянуў.

Гракі ўзняліся па над полем
І кожны той усвядоміў  жах...
Яшчэ жывы: з крывёй і болем,
З надзеяй прагнай у вачах.

"Вы толькі маці не кажыце,
Сам, як  папраўлюся,  зраблю".
Урачы змагаліся ў бальніцы,
Ды шансы  роўныя нулю.

Ці змог бы я? Алеяй крочу,
Дзе ён гуляў, дзе ён хадзіў.
Дзе дзяўчыне каханай ноччу,
Аб марах светлых гаварыў...

Вось і бярозка каля хаты,
Схіліла голле да зямлі.
Сядзяць на лаўцы маці з татам,
Няма сынка, не збераглі.

Ды Бяражцы  далёка знаюць,
І подзвіг Мішаў - на слыху.
Прыходзяць людзі, прыязджаюць,
Пабыць з героям каб крыху.

І крочым мы на тое поле,
У той гаротны Ліпаў роў...
Ты стаў для нас, для ўсіх, героям!
Загінуў сам, ды спас сяброў.


Рецензии