Дабравешчанне белага снегу...
Дабравешчанне белага снегу,
Ты не толькі прыснілася мне.
Снег ляціць, і ляжыць, і ўцякае
Ад вясны, ад нябачнага сонца.
Толькі неба блакітнае ззяе.
Такім лёгкім і чыстым бывае
Дабравешчання толькі блакіт.
Аблачынак, як пуху анёлаў,
Ледзь намечаны след растае.
А пад небам – высокія сосны,
Апранутыя ў белую пудру:
Гэта снег Дабравешчання лёг.
07. 04. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121040703166