Прадчуваньне вайны
ападалі туманы зь неба,
спавіваючы гарады
ў валавокае срэбра.
Дзесьці ўнізе ішла вайна
адмысловая,на зьнішчэньне
самых лепшых...І ў гругана
кінуў камень я без выбачэньня.
"Ты разумная птушка,але
у мяне сёньня злыя думкі
і на гэтай высокай скале
я сплятаю помсты карункі.
Немагчыма,нельга,каб так:
у турме багамазы,паэты..,
па перыметры енкі сабак
і расстрэльныя фотасэты.
Будзе зброя - вазьму ў запас,
а ня будзе - знайду,здабуду,
бо - пара і даўна ўжо час
адмываць Краіну ад бруду!"
6 красавіка 2021,
аўтавакзал г.Буда(Bod;),запалярная Нарвегія
Свидетельство о публикации №121040609092