624 нумар Залатой Зоркi

  /Сіманок Уладзімір Палікарпавіч
  Герой Савецкага Саюза загінуў абараняючы
  Севастопаль у сакавіку 1942 года
  Пахаронены на Алее Славы ў горадзе-Герое Адэса/

"Мы пераможам любая, чакай!"-
Апошні ліст ад прадзеда да жонкі.
Мінуў даўно той пераможны май,
Ляжаць у скрынях недзе пахаронкі.

Ён не прыйшоў- застаўся на вайне,
У 42 другім загінуў на світанку,
Але званы ўсё звоняць па вясне,
Бярэдзяць зноў загоеную ранку.

А колькі іх на тых шляхах лягло?
Дзе  Днестр рака, дзе горад Дубасары.
Стаялі насмерць знаючы адно:
Не прапусціць карычневай пачвары.

Была Адэса, быў Сухі ліман,
Змагалась рота Сіманка геройскі.
Было  такое: выхапіць наган
І ў рукапашны пойдзе разам з войскам.

А рынуць танкі- хлопцы тут як тут,
І Сіманок  гранатай б'е па цэлі.
Чапаеўцы крычыць не падвядуць!
Бо зналі ўсе- біць ворага ўмелі.

А з мінамёта збіў ён самалёт,
Што нес  крыжы, на брыючым палёце.
Шукаў сабе ахвяры той пілот,
Ды сам ахвярай стаў дзесь на  падлёце.

І Севастопаль ён абараняў.
У тых палках  быў камандзірам  роты.
Там і  Героя зорку атрымаў,
Бо варты быў такой  узнагароды.

Вясной загінуў прадзед, не дайшоў,
Не ўбачыў сына, жонку, што чакала.
Застаўся там сярод байцоў,
У той зямлі, начыненай металам...

Алею Славы знаюць, не забыць
Герояў той загінуўшай кагорты.
Там зорка майго прадзеда гарыць,
За нумарам 624!


Рецензии