Снiцца кут

Сніцца кут мне родны наш,
Дзе ў печы агонь даўно пагас.
Няма матулі больш там нашай,
І не квітнее бэз за хатай.

Няма больш роднае сялібы,
А думкі цягнуць да Радзімы.
Мне сняцца ноччу хата, сцежкі,
На вокнах родных занавескі.

І як квітнеў вясною сад!
Ды зорак яркіх снегапад.
Смак той вады з роднай крыніцы,
Калоссе залатой пшаніцы.

У думках ноччу ўспамінаю,
Затым у снах сваіх ствараю.
Хату бацькоў , што не змаглі,
Дабудаваць нам без вайны .

А я  будую зноў і зноў,
І тку з прарочых сваіх сноў.
Эх, абуяла настальгія,
І пераследуе фанастэнія.

06.04.2020г.


Рецензии
Вялікі дзякуй за выдатны верш! Творчых поспехаў і ўсяго самага добрага.

Максим Иосифович Ролик   15.04.2021 12:35     Заявить о нарушении
Я вельмі рада Максім, што з нашай страронкі шмат таленавітых людзей!Шчыра дзякую!

Воронова Лилия   20.04.2021 08:21   Заявить о нарушении
Я таксама вельмі рад.Еще вельмі рады, што ведаю многіх творчых людзей з Латвіі, Паўла Плотнікава, Людмілу Сінякову.

Максим Иосифович Ролик   20.04.2021 17:37   Заявить о нарушении
Павел Плотников мой кумир и учитель,Людмилу Синякову также знаю.Вам добра и успехов.С теплом Лилия.

Воронова Лилия   21.04.2021 16:25   Заявить о нарушении