Навальнiца
- Усе, не памылюся!
- Хто неба бачыу ў непогоддзе?
- Лічыць я не бяруся!
Пад грому весняга раскаты
Цямнее ўсё кругом
І дуб ля возера калматы
Шуміць сваім галлём.
Парывы ветру наляцелі,
Лісцё віхор кружыць.
І поле, пожні апусцелі
Усё кругом дрыжыць….
А гром грыміць, яго раскаты
Пужаюць усіх наўкол
І ты стыхіяй аб‘яты
Гатоу ўпасці дол.
І вось дажджу рака – лавіна
Лінула як з вядра.
Яшчэ, яшчэ адна хвіліна
І непагадзь прайшла.
Усе заззяла, абнавілася
Наукол вясёлы зях.
Прырода зноўку абудзілася
І бляск у маіх вачах.
Свидетельство о публикации №121040504847