Татава казка

Калі брацік мой не спаў,
Тата казку расказаў,
Як у даўнюю пару
Нарадзілася Беларусь.

Распачаў:
- Упала зорка
І прачнулася зямля.
Спаў туман, і стала вольна
Дыхаць чорная ралля.

Ты ж, мая дачушка- квочка,
Слухай уважліва цяпер.
У Беларусі былі вочкі
Вось такія, як у цябе:

Вялікія, іскрыстыя, вочкі- азёры чыстыя.
Пшанічныя валасы- налітыя каласы,
Дзе сонейка грала промнямі,
Хаваліся верасы.

Расла дзяўчынка гарэзаю,
Стужкі- рэчкі ўплятала ў косы.
Увосень пашу сахою рэзала,
Увесну піла салодкі бярозавік.

Гаспадынька была працавітая,
А спявачка, як ты, мая ластаўка,
Ды, сцюдзёнай крынічкай умытая,
Багацела лясамі і казкамі.

Мова ў яе свая,
А ў сэрцы- міласць.
Моцы і любві ўдвая
Побач нарадзілася.

Прыклад ты з яе бяры.
Што дзяліць суседзям?
Т-с-с-с!..Прыснуў! Ідзі і ты.
Сон у возе едзе.
2 красавіка 2021г


Рецензии