Люблю вясеннiя азёры...

***
Люблю вясеннія азёры
З халоднай сіняю вадой
Такой, як ранішнія зоры,
І халадней, чым голас мой.

Халодным голасам спяваю,
Прадажніцкім не ўмею пець.
Душу ніколі не хаваю
І не спяшаюся паспець
У цёплы рай зямных прастораў,
Дзе грошы, слава і спакой.

Люблю вясеннія азёры
З халоднай сіняю вадой –
Такою сіняй, нібы зоры,
Што ў іх ляцяць на вадапой.

02 – 03. 04. 2021 г.


Рецензии