У ЛЕСЕ
З заміраннем у сэрцы я дзіўлюся на вас.
Под бярозкай радочкам прытулілісь лісічкі.
Для мяне вельмі любы, гэты ранішні час.
Карагодам сяброўкі ля паляны сышліся
І шумяць сваёй кронай быццам гоман дзяўчат.
І жадаюць, нібыта каб усе мары збыліся,
Каб сям’я і каб дзеці, поўны двор дашкалят.
Я ўдыхаю той водар серабрысты, душысты
І раскінуўшы рукі ў траве паляжу.
І пра гэты куточак такі велічны, чысты,
Я ніколі на свеце, нікаму не скажу.
Няхай будзе сакрэтам ад усіх месца гэта.
І як стане маркотна, прыбягу я сюды.
І вось гэты прытулак, у сярэдзіне лета,
Я ў памяці, у сэрцы, пранясу праз гады.
І той посвіст птушыны, што за сэрца кранае,
І як сонца хаваецца ў шумнай лістве.
І за ўсё хараство, любы мой краю.
Я ўдзячна усім сэрцам, душою табе!
Свидетельство о публикации №121040302990