Дзень знаёмая дарога...
Чорны вол маёй трывогі,
Белы вол маёй надзеі…
Рыгор Барадулін
Дзень – знаёмая дарога.
Ціха еду. Толькі дзе я?
Чорны вол – мая трывога.
Белы вол – мая надзея.
Кожны дзень вала ўпрагаю
Чорна-белага, рабога
І на воз сядаю з краю,
Пасярэдзіне – трывога,
А наперадзе – надзея…
Так і едзем. Дзень – дарога.
Вол нас цягне, аж пацее:
Вельмі цяжкая – трывога,
А яшчэ цяжэй – надзея.
02. 04. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121040203501