Красавiк прыйшоу чаканы...

***
                Памяці брата Сяргея

Красавік прыйшоў чаканы.
Не чакаем толькі смерць.
Вецер цёплы, вецер п’яны
Будзе сёння песні пець.

Пець не буду. Буду слухаць.
Буду брата ўспамінаць.
Хутка час, каб жоўтым пухам
Голым лозам набрыняць.

Не чакаем толькі смерці.
А ці трэба што чакаць?
Красавіцкі цёплы вецер
Будзе з лозамі спяваць…

01. 04. 2021 г.


Рецензии