Да неба
Я крочу паволі.
Я крочу да волі
Зусім сівы.
Я крочу да неба -
Не трэба мне хлеба.
Нічога не трэба.
Кароткі дзень.
Не трэба нічога
Ёсць у неба дарога.
Ёсць мары, ёсць сонца
Над галавой.
Не трэба нічога...
Мо звыш дапамога,
Каб у неба дарогу
Паспеў прайсці.
Да неба, да волі
Па лесу, па полі
Я крочу да Бога
Як ёсць. Амін.
31.03.2021
Творческие группы: https://vk.com/skyresident
https://facebook.com/melyanets
https://instagram.com/sergiy.mel
Свидетельство о публикации №121040102161