***
-------------------------------
Гэта верш мой сілы ня мае,ці я расказаць,
як памірае дзяржава?
Я паехаў прэч,каб рукі твае адчуваць
на плячах сваіх,нібы апёкі пажараў.
---------
Я далёка,і ты ўсё радзей і радзей
хочаш бачыць мяне ў электронным люстэрку.
Што зрабілася з намі?Усё менш
мы падобныя да людзей.
Усё болей на зборышча недавяркаў.
-----------
Разьмяжоўваю строга я:
вось - рэжым аднаманапольнага;
вось Радзіма твая і мая - Літва!
Акрамя турмы і падаткаў
з дзяржавай у нас нічога супольнага,
што можна
раздзяліць па-сяброўску на два.
х х х
12 сакавіка 2021,Буда,Norge
Свидетельство о публикации №121033105017