***
Усё,што засталося ў памяці, -
водар бардовай ружы,
плач ейных пялёсткаў,вогненная расА,
і стратэгічная мара - стварыць новую рАсу:
"Ролінг Стоўнз", "Лэдзі Джэйн" і
"Намалюй мне гэта чорным",
а больш,здаецца,нічога,
ну хіба што на доўгую памяць
твая цяжкАя ільністая
абрэзаная каса...
Свидетельство о публикации №121033104972