Платаничнае

ПЛАТАНІЧНАЕ
У бустэрмінале лаўлю вайфай,
шумяць машыны за вокнамі,
і раптам я ўспомніў сваю butterfly,
і тое,як быў для яе іконаю.
Усё сышлося:і месца,і час,
яна любіла,я быў ня супраць.
Спытала бабуля:пракорміць Парнас?
І нешта ў душы маёй выпала ў ступар...
----------------------------------------
У 20:00 тэрмінал на замок
возьме нарвежскі ахоўнік,як трэба.
Сьляза набяжыць пад нэрвовы шумок,
ды позна:няма ў табе больш патрэбы.
На гэтым закончыць можна радкі -
навошта вярэдзіць і ўсё такое, -
ды памяць няўмольная за грудкі
бярэ цябе,каб нагадаць былое.
26 сакавіка 2021,Буда,запалярная Нарвегія,аўтавакзал на вул. Марской


Рецензии