Зноу вясна настала, ды без дзеда...
Памяці Івана Васільевіча
Зноў вясна настала, ды без дзеда,
Бо Іван Васільевіч памёр.
Як жа будуць кветкі без суседа?
А без кветак як жа будзе двор?
Зноў вясна настала. Эх, карона,
Ну, навошта быў табе той дзед?
На арэху зноў сядзіць варона,
Ды няма дзядулі на градзе.
Зноў вясна настала. Зяць з дачкою
Беляць сад, здымаюць лапнік з руж…
І ляцяць, ляцяць над галавою
Аблачынкі адляцелых душ…
31 сакавіка 2021 г.
Свидетельство о публикации №121033104344