Успамiн
Прыбярусь, бы нявеста да шлюбу.
I упоуголас любімую песню спяю.
I цябе ўспомню, мілы мой, любы.
Пра сустрэчы з табой у вясенняй цішы,
Пацалункi, што вусны палiлi.
I пра словы кахання, што iшлi ад душы,
I пра позірк, што прагна лавiлi.
З нецярпеннем чакалі мы вечара зноў.
Памятаю ўсе мары i мроi
I сцяжынку, якою вярталiсь домоу
Я i цяпер успамінаю з любоўю.
I з гадамі, хоць час яркасць красак сатрэ,
А ў сэрцы ўсе ж адаб'ецца
I твой позiрк ласкавы, i радасць сустрэч
Назаусёды са мной застанецца.
Свидетельство о публикации №121033004237