Сыра, цёпла, снег пад плотам...
Сыра, цёпла, снег пад плотам
У суседа, снег апошні.
Расчыняюцца вароты,
І вясна ідзе па пожні.
І вясна ідзе, смяецца,
Гнецца куст лазы ля рэчкі.
“Як табе, вясна, жывецца?” –
Зноў пытаюць чалавечкі.
А вясна ідзе па пожні,
Усміхаецца цнатліва.
Снег зляжалы, снег апошні
Выглядае сіратліва.
Сыра, цёпла. Снег пад плотам,
Адчыняй вясне вароты!
30 сакавіка 2021 г.
Свидетельство о публикации №121033003921