***

Жагнаюць неба воблакі, як крылы,
Рака жыцця змяняе берагі.
Гадоў жыцця напоўніўшы кругі,
Жагнаюць неба воблакі як крылы.
Бялюткай коўдрай кінуцца снягі,
Гадоў і парыванняў скраўшы сілы.
Жагнаюць неба воблакі, як крылы,
Рака жыцця змяняе берагі.


Рецензии