***
Лятуць у вырай зграі – халады,
Час набліжае ўспсмінаў голас.
Жыццё губляе пераспелы колас.
Лятуць у вырай зграі – халады.
Туман раскінуў пасівелы вобраз
І кінуў рэха на мае сляды.
Лятуць у вырай зграі – халады,
Час набліжае ўспамінаў голас.
Свидетельство о публикации №121033003332