Выйду ураннi

На прастор я выйду ўраннi,
Пакланюся небу, долу.
Адпушчу ўсе з сэрца раны,
Заглыну глыточак волi…

Перад Богам на каленях
Папрашу расой умыцца.
Сабяруцца мукi ў жменi,
Раствару жывой вадзiцай.

Закружуся з ветрам разам,
Пашапчуся з каласкамi,
Заспяваю добрым часам
Песню волi з жаўрукамi.

Разнясецца гул над рэчкай,
Паляцiць у свет далёкi,
Каб вярнуцца светлай зоркай,
Шлях адкрыць для нас шырокi…

Замiргае нам з лагчыны
Лён шаўковы сiнявокi,
Ды падкажа як, магчыма,
Нам знайсцi свае вытокi.

Як узняцца на пагорак
Дзе звiняць галоўкi лёну,
Нам спяваюць пра свiтанак
Ды жадаюць краю плёну.

Чую ў ветры ноткi шчасця,
Прытулюся да бярозы.
Хутка скончацца напасцi,
Лiвень змые нашы слёзы.


Рецензии