Дзень вясеннi сiнi-сiнi...

***
Дзень вясенні сіні-сіні
Над маёю галавой.
У душы – пясок пустыні,
Нежывой душы спакой.

Не, не трэба мне маліцца
За грахі чужой душы.
Мне паэзія прысніцца,
Ты ж – грашы сабе, грашы…

Дзень вясенні сіні-сіні.
Паўтаруся сто разоў
Пра вясну, бярозы, іней
Новым я сугуччам слоў.

29 сакавіка 2021 г.


Рецензии