Жыццё бяжыць
Не заўважаем, як прамчыцца год.
Вось толькi любаваўся летам,
Нябачна стаў бялюткiм агарод.
Здаецца гэта было ўчора,
Хадзiла басаногае дзiцё.
З дарослымi, як важная сiньёра,
Вяла размовы мудра пра быццё.
Вучыла дзеда дубiнскога
Як Пугачова танчыць i спяваць.
Ён паслухмяна ў балахоне
Стараўся церпялiва патакаць…
Ну а сягоння: муж i дзецi –
Дзiвосная, цудоўная сям`я.
Ды не паспела аглядзецца –
Унук заве: «бабуля – гэта я»…
Узрост не мераюць гадамi –
Галоўнае заўжды любiць жыццё,
Цанiць i заставацца дамай,
Ды адчуваць падтрымку i плячо.
Хай весяляць унукi, дзецi
I не даюць душою пастарэць.
Ды быць адзiнаю на свеце,
Квiтнець ад шчасця, зоркаю гарэць…
Свидетельство о публикации №121032902535