Вясна вiтае
Стырно ў зiмы пацiху забiрае:
То, як штукар, палашчыць прамянём,
То завiруха - гаспадыня краю…
На крок назад – наперад зразу два,
З цяплом iдзе, настырна ды падманна…
Заплакала ад немачы зiма,
Асеў сняжок, охутаны ў туманах.
Вясна здзiўляе ўзорным дываном,
Усыпаным суквеццем - саматканым,
Заводзiць песню ветрык з жаўруком,
Хвалюе салаўiны спеў ураннi.
Варожыць кветак бенефiсамi
У лесе, хвойнiках, садах i гаi.
Фарсяць бярозы завушнiцамi,
Прамень гарэзлiва з вясной вiтае.
Ды будзiць, дорыць радасцей усплёск.
Лагодна абвiае куст чаромхi.
Ён, як анёл, спусцiўся ў край з нябёс!..
Вясна чаруе птушак спевам звонкiм…
Свидетельство о публикации №121032805947