Даруй усё мне пры жыццi

Калі ўжо сэрца не стрымаць,
І бег яго не замарудзіць,
Я паспрабую Вас спытаць:
"Мо, што не так рабіў я людзі?

Каго зняважыў мо калі,
Альбо пакрыўдзіў чым, між волі?
Даруйце, зараз, пры жыцці,
Мяне сустрэўшы ў чыстым полі".

Я буду там паміж хлябоў,
Сярод пшаніцы і ячменю.
Блакітам поўніць васількоў,
Маё апошняе сумлення.

У тым краю, дзе гай шуміць,
У тым снапку, другім ад краю,
Я буду доўга, доўга жыць,
Бо, шмат чаго, сказаць Вам маю!


Рецензии