Пра простае складана не скажу...
Пра простае складана не скажу
І нават не скажу алегарычна.
На кожны дзень мой з радасцю гляджу
І пражываю Божы дзень лірычна.
Памру, і ўсё! З сабой не забяру
Ні весні сад мой, сонцам залачоны,
Ні сосны пад гарою, ні гару,
Ні выраяў гусіных перазвоны.
25. 03. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121032504055