Свецiць сонейка вясновае...
Мове малой радзімы
Свеціць сонейка вясновае.
Белы-белы снег ляжыць.
Трэба ўсім дзяцінства моваю,
Нібы мамай, даражыць.
Помню гомельскія словы я:
На “мяжэ”, не на “мяжы”…
Трэба ўсім дзяцінства моваю,
Нібы мамай, даражыць.
Калі топяць хату “дровамі”,
Дык “дравамі” можна ўжыць.
Трэба ўсім дзяцінства моваю,
Нібы мамай, даражыць.
Не капаюць бульбу новую,
Як старая “шчэ” ляжыць…
Трэба ўсім дзяцінства моваю,
Нібы мамай, даражыць.
23. 03. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121032305104