Над лесам на захадзе хмаркi плывуць...
Над лесам на захадзе хмаркі плывуць.
Паветра душы не хапае.
І я пражыву, як другія жывуць,
Хто талента жыць і не мае.
І я пражыву і пакіну радкі,
Што сёння дарэмна складаю.
Відаць, гэта час мой, ці лёс мой такі,
Ды толькі другога – не маю.
22. 03. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121032206776