Такi блакiт нябёс...
Такі блакіт нябёс
Вясной бывае толькі.
Я думаю пра лёс,
Які часамі – горкі.
Гляджу ў нябёс блакіт,
А думкі – пра каханне.
Таксама – не граніт!
Ці дажыве да рання?
Блакіт нябёс такі,
Які вясной бывае.
А лёс – вада ракі:
Плыве, ды не сплывае.
Блакіт нябёс вясны...
Адкінь сваё сумненне
І вер вясне, не ў сны!
І не губляй натхнення!
22. 03. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121032204511