Там далёка над пасёлкам...

***
Там далёка над пасёлкам
У тумане шызым,
Дзе вясной гарыць вясёлка
Як заўжды – сюрпрызам,
Там сінее неба, млее
І паўзе на хаты,
Там ужо сягоння днее
Сакавік крылаты.

Хутка прыйдзе, засваволіць,
Пацячэ бярозай,
Зажаўцее ў голым полі,
Дзе прачнуцца лозы.
Дзе заўжды гарыць вясёлка
Тканая, як рызы,
Там ідзе вясна пасёлкам
У тумане шызым.

21. 03. 2021 г.


Рецензии