Паэзiя - песня душы

Паэзiя – песня чароўнай душы
I голас магутны ў глыбiнях сусвету,
Ды шэпат пяшчотны лiстоты ў цiшы –
Напiсана ўзрушаным сэрцам паэта!

Паэзiя – трэль у начы салаўёў,
Любiмай дзяўчыне прызнанне ў каханнi
Пад доглядам зоркi, цiшы вечароў.
Ды гучнае рэчкi вясновай журчанне.

Паэзiя – блiк прамянёў у начы
I зорка, i рупар народнага шляху.
Магiчным гучаннем дае нам ключы,
Стамлёныя сэрцы збаўляе ад страху.


Рецензии