Да кахання

Не трымай, каханне, 
Злосці на мяне.
Нашае спатканне
Хутка ўжо міне.

Горкім успамінам
Выльецца ў снах.
Мары ненарокам
Ператворыць у прах.

Што было загадана-
Быллем парасло.
У жыццё няпрошана
Ты прынесла зло.

З-за цябе хаваю я
З шрамамі душу.
Што маўчыш, каханне,
Хочаш пакажу?

Ну, бывай, каханне,
Без цябе прасцей.
Не кажы, каханне,
"Убачымся яшчэ."


Рецензии