Зялёны дом
Імчыцца жыццё.
Год за годам
Зыходзіць яно
У небыццё.
Шэрым ранкам
Прачнуся,
Абуджаны сном.
Мне прысніцца
Зялёны
Драўляны
Мой дом.
Дом зялёны -
Прытулак.
Няма там нягод.
Я збягаю туды
Ад жыццёвых турбот.
Пад раскідістай ліпай
І ночы, і дні...
Там зялёны мой дом.
Там мае карані.
Свидетельство о публикации №121032101942