Зiма
Ранак малады,
Холадам абуджаны,
Дом пускае дым.
Вёдры загрымелі,
Скрыпы палавіц,
Подыхі мяцелі,
Ціўканне сініц.
Вёска ажывае,
Сноў ужо няма.
Холад нарастае.
Цешыцца Зіма:
Па палях гарцуе,
Гойсае ў лясах,
Інеем фарбуе
Вокны ў дамах,
Мяккую пазёмку
Сцеле па дварах,
Абсыпае звонку
Дрэвы ў садах.
Бялізна пануе.
Дзіўная пара.
З густам дэкаруе
Усё наўкол Зіма.
Свидетельство о публикации №121032101848