Праклён
Ведьма свой пачынае праклён.
Паліць вогнішча, скардзіцца бесу,
Што ўладарыць у цемры здавён.
Толькі подласць і лютая крыўда
Баль свой правяць ў чорнай душы.
Ведзьма кажа прызывы надрыўна,
Яны тонуць у чорнай цішы.
Уздымаюць там цені былога,
Што да ведзьмы ідуць на паклон.
Цені сочаць за дзействам сурова,
Каб засведчыць: пачаты праклен.
У праклёна не будзе сканчэння.
Ён зацягне, загубіць, заб’е.
Сваё выканае прызначэнне,
І ахвяра яго не міне.
Свидетельство о публикации №121032101811