Прыцягненне
У сполаху імгнення
Прайшлі, не адчуўшы,
Яны прыцягнення.
У штодзённым скітанні,
У бегу сталення,
У нудным чаканні
Жыцця заканчэння
Яны, быццам шчэпкі,
Круціліся ў плыні,
Трымаліся цэпка,
І плылі, і плылі.
Самотным фіналам
Стаў зніч азарэння:
Жыццевым іх сэнсам
Было прыцягненне.
Свидетельство о публикации №121032101775