Цвiце вясновая завея...

***
Цвіце вясновая завея
Між жоўтых сонечных мінут.
Цвіце завея, як лілея,
Як толькі хмара зноўку тут.

Цвіце завея… Як жа ўмее
Цвісці халодны сакавік!
І зноў душа нібы нямее
І не знаходзіць слоў язык.

Цвіце вясновая завея
І сыпле квецень на траву…
І сэрца белым цветам грэе,
Пакуль на свеце я жыву.

19. 03. 2021 г.


Рецензии