Чабор

Сонца маё! Як сустрэўся с табою,
Помню марознай, зімовай парою,
Ззялі сняжынкі іскрынкамі зор
На тваіх вейках,як сонца узор!

Дальні цягнік да перону вакзала
Толькі пад’ехаў і ты адшукала
Хлопца, што сам у чаканні замёр,
Дзе тыя вочы, як летні чабор?

Пошук прывёў мяне хутка да цэлі,
Белыя рукі, бы крылы ўзляцелі
Ў сіняга неба халодны прастор,
Вочы заззялі, як летні чабор!

Рукі шчапіўшы, ішлі па вакзалі
Нешта шукалі, кудысьці спяшалі.
Вусны прызыўны вялі разгавор,
Мроіўся гай,  дзе мурожны чабор.

Хутка хвіліны спаткання ляцелі.
Мы адшукалі ўсё, што хацелі!
Воч малахіты да гэтай пары
Напамінаюць чабор у бары!


Рецензии